Падаткавікоў зацікавіла сям'я Анатоля Лябедзькі

2011 2011-12-05T09:59:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Уся сям’я Анатоля Лябедзькі павінна здаць падатковыя дэкларацыі за тры або пяць гадоў. Па словах лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прыйшлі адмысловыя паведамленні.

Пры гэтым Анатоль Лябедзька адзначае, што яго сын апошнія гады знаходзіўся фактычна ўвесь час на навучанні. Палітык адзначае, што такім чынам улады спрабуюць аказваць псіхалагічны ціск:

- Відавочны нейкі агульны падыход адмысловага псіхалагічнага ціску. Так я пакуль ацэньваю гэтую сітуацыю. Мяне глыбока капалі апошні раз ледзь ні за 15 гадоў. З канца 80-х гадоў давялося збіраць розныя паперкі. Гэта ўсё займае даволі шмат часу. Падчас выбарчай кампаніі таксама ў 2008 годзе прадастаўляў дэкларацыю. Пасля гэтага было нейкае зацішша, а цяпер - новы ўсплеск. Яны матывацыі сваіх дзеянняў ніякай не даюць, яны толькі даюць спасылку на артыкул 12 закона Рэспублікі Беларусь “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі маёмасці і прыбыткаў”.

Зыходзячы з ранейшай практыкі, адзначае Анатоль Лябедзька, загад відавочна ідзе з Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падатковая інспекцыя яго па-просту выконвае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international