У Дзень правоў чалавека ў Брэсце плануецца пікет і мітынг

2011 2011-12-03T12:29:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

З ініцыятывай правесці 10 снежня пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі выступілі  мясцовыя прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Як распавёў адзін з арганізатараў акцыі Уладзімір Вялічкін, адпаведная заяўка ўжо пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам, прычым месцам правядзення ў ёй пазначана пляцоўка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе, паводле рашэння градскіх уладаў, дазволена ладзіць акцыі. Адным з галоўных патрабаванняў падчас пікету мусіць быць вызваленне з турмы кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Таксама 10 снежня, у тым жа месцы, плануецца правесці мітынг, прымеркаваны да Дня правоў чалавека. Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Зінаіда Міхнюк, якая падцвердзіла, што заяўка на мітынг накіраваная мясцовым уладам. Мітынг будзе сваеасаблівым працягам Народнага сходу, які адбыўся ў горадзе над Бугам толькі аднойчы, 8 кастрычніка. Падчас мітынга жыхароў Брэста збіраюцца азнаёміць з адказамі чыноўнікаў на рэзалюцыю кастрычніцкага сходу.

Цікава, што першымі на прапанову аб правядзенні мітынгу адрэагавалі не ў Брэсцкім гарвыканкаме, а ў пракуратуры: 5 снежня Зінаіду Міхнюк выклікаюць у гэтую ўстанову, каб яна дала тлумачэнні наконт маючай адбыцца акцыі. Не выключана, што жанчыну збіраюцца папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння Закону “Аб масавых мерапрыемствах”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international