У Івацэвічах актывіста Халадовіча нейтралізавалі ў дзень прыезда Лукашэнкі

2011 2011-12-03T12:05:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivacevichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Станіслаў Халадовіч працуе падменным слесарам водазабора івацэвіцкай ЖКГ. У чацвер ён быў тэрмінова выкліканы да начальства, дзе яму паведамілі, што ён адкліканы з выходнага 2 снежня і павінен выйсці на змену на ачысныя, якія знаходзяцца ў лясным масіве. Прычыны ніхто не патлумачыў.

Станіслаў Халадовіч упэўнены, што  нечаканы выклік на змену не меў такой неабходнасці. Сапраўдную прычыну ён бачыць у тым, што на гэты дзень прыпадаў прыезд Лукашэнкі ў Івацэвічы для афіцыйнага адкрыцця Лядовага палацу і наведвання новага цэху. А актывіст жыве ў чатырохстах метрах ад Лядовага. Па словах Станіслава, пэўна, спецслужбы пабаяліся, што ён што-небудзь выкіне падчас пераразання стужачкі.

“Але ў мяне і ў думках не было ісці на сустрэчу, няма ніякага жадання яго бачыць, - кажа Халадовіч, - хаця не першы раз мяне нейтралізуюць падчас  прыезду высокага госця”.

Наогул, заўважае актывіст, пасля “сутак” за 19 снежня яго пастаянна падштурхоўваюць да звальнення. З пастаяннага месца працы на водазаборы перавялі ў падменныя слесары. Хаця ён ніколі не меў спагнянняў, а нават быў у 2010 годзе ўзнагароджаны Пахвальным лістом.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international