Яўген Вапа: Ганьба ўладам. Гонар нацыі!

2011 2011-12-02T11:45:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vapa.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа

Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа

Завяршыўся суд над Алесем Бяляцкім. Прыгаварылі яго да канфіскаты маёмасці і 4,5 года пазбаўлен­ня волі ў турме з абвостраным рэжымам толькі за-тое, што сам Алесь і кіраваны ім Праваабарончы цэнтр „Вясна” кінуў выклік антыдэмакратычнай і антызаконнай сістэме Аляксандра Лукашэнкі. А гэтага дыктатар не пераносіць. Тым самым Алесь Бяляцкі папоўніў доўгі спіс палітычных вязняў, якія зараз адбываюць пакаранні і пераносяць рэпрэсіі ў самой Беларусі.

Апынуўся ён у ліку тых, каго сам абараняў. Варта нагадаць, што Алесь Бяляцкі з’яўляецца шматгадо­вым чытачом нашага тыднёвіка і сябрам рэдакцыі. Калі менавіта ў 2004-2006 гадах ішоў прыдуманы працэс над „Нівай”, то прадстаўнікі „Вясны” і іншых беларускіх пазаўрадавых арганізацый сарганізава­лі маштабную, міжнародную акцыю ў абарону нашай рэдакцыі. Сам Алесь Бяляцкі ўжо як прызнаны аў­тарытэт пра нашую справу і яе раздзьмуханасць гаварыў у час важных сустрэч з прадстаўнікамі поль­скіх і еўрапейскіх структур. Мы, пры існаванні незалежнага правасуддзя, выйгралі менавіта дзякуючы і той беларускай салідарнасці. У нашай справе маўчалі тады афіцыйныя беларускія ўлады і іх дыпла­матычныя прадстаўніцтвы.

А за­раз ма­ем змроч­ны лі­ста­пад і амаль га­да­вы пра­цяг кры­ва­вай рас­­пра­вы над бела­ру­скім гра­мад­ствам з ча­су прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў 19 снеж­ня 2010 г. Вар­та ўспом­ніць, што ў гэ­ты дзень бы­ла кры­ва­ва ра­заг­на­ная мір­ная дэ­ман­ст­ра­цыя ў цэнтры Мен­ску, бы­ло арыш­тава­ных пад ты­ся­чу лю­дзей, у тым лі­ку амаль усе кан­ды­да­ты на па­са­ду прэ­зі­дэн­та. Не­ка­то­рыя з іх, як Алесь Мі­ха­ле­віч, пас­ля вы­ха­ду з арыш­ту, у якім пра­во­дзіў­ся над ім фі­зіч­ны і ма­раль­ны здзек, па­спелі збег­чы за мяжу. Іх „ві­на” толь­кі ў тым, што яны ха­це­лі толь­кі, і аж толь­кі, не­за­леж­най белару­скай дзяр­жа­вы з бе­ла­ру­скай мо­вай і ду­хам, у якой вы­ра­шаль­ны го­лас ма­юць усе гра­ма­дзя­не кра­і­ны ў час дэ­ма­кра­тыч­ных вы­ба­раў. Пе­рад Ва­мі, ша­ноў­ныя чытачы, здым­кі не­ка­то­рых „во­ра­гаў на­ро­да”. Спаг­ля­да­юць на нас ра­зум­ны­мі вачыма тыя, якія ад­чу­ва­юць ад­каз­насць за бу­ду­чы­ню кра­і­ны, а не тыя, у ка­го страх у ва­чах і кроў на ру­ках.

Вось Ан­д­рэй Сан­ні­каў, кан­ды­дат у прэ­зі­дэн­ты, дып­ла­мат, бы­лы ві­цэ-мі­ністр замеж­ных спраў Бе­ла­ру­сі, жор­ст­ка збі­ты і пры­су­джа­ны да пя­ці га­доў аб­вост­ра­най ка­ло­ніі. За­раз ча­ста эта­па­ва­ны з ад­на­го го­ра­да ў дру­гі, у хо­ла­дзе, без яды, хво­ры. Жон­ка Іры­на Ха­ліп, вя­до­мая жур­на­ліст­ка, так­са­ма арыш­та­ва­ная 19 снеж­ня, звычайна па-жа­но­ча­му вель­мі ба­іц­ца за жыц­цё му­жа Ан­д­рэя. Яно ў не­бяс­пе­цы, — сцвяр­джае яна. Ка­лі іх абое арыш­та­ва­лі, іх ма­лым сы­нам зай­ма­лі­ся ба­бу­ля з дзядулем. Та­ды ўла­дам міль­га­ну­ла на­ват дум­ка адаб­раць сям’і дзі­ця і ад­п­ра­віць яго ў дзі­ця­чы дом.

Чар­го­вы кан­ды­дат Мі­ко­ла Стат­ке­віч — са­цы­ял-дэ­мак­ра­тыч­ны па­лі­тык, прысуджа­ны да шасці га­доў зня­во­лен­ня ў ка­ло­ніі. Ра­ней ужо так­са­ма ка­ра­ны пабыў­кай у пра­цоў­най ка­ло­ніі. Ад­стаў­ны пал­коў­нік ар­га­ні­за­ваў Бе­ла­ру­скае згуртаван­не вай­скоў­цаў і пры­маў у 1992 г. пер­шую пры­ся­гу бе­ла­ру­скіх афі­цэ­раў на вер­насць Бе­ла­ру­сі. У ка­ло­ніі, ня­гле­дзя­чы на кан­ту­зію ру­кі, пры­му­ша­ны пра­ца­ваць на ле­са­піл­цы. За­раз яму і яго гра­ма­дзян­скай жон­цы ад­маў­ля­ец­ца ў су­стрэ­чах і шлю­бе.

Ула­дзі­мір Няк­ля­еў — кан­ды­дат у прэ­зі­дэн­ты. Пры­су­джа­ны да двух га­доў з адтэр­мі­ноў­кай на два га­ды. Су­свет­на вя­до­мы па­эт, з по­шу­каў па­э­тыч­най праў­ды, сар­га­ні­за­ваў вель­мі пат­рэб­ную гра­мад­ству кам­па­нію „Га­ва­ры праў­ду”. Жор­ст­ка збі­ты, з траў­май га­ла­вы, 19 снеж­ня са шпі­та­ля заб­ра­ны КДБ у тур­му. Зна­хо­дзя­чы­ся пад хат­нім арыш­там у сва­ёй ква­тэ­ры, пе­рас­лаў эсэ­мэ­скай верш-пес­ню „Кра­су­ня-вяс­на”, якую спя­вае Змі­цер Вай­цюш­ке­віч. За­раз за­ба­ро­не­на яму не толь­кі выязджаць за мя­жу ў па­лі­тыч­на-куль­тур­ных спра­вах, але і для ра­та­ван­ня свай­го зда­роўя.

Змі­цер Даш­ке­віч — няз­лом­ны лі­дар Ма­ла­до­га фрон­ту, арыш­та­ва­ны дзень пе­рад вы­ба­ра­мі, бес­пад­стаў­на аб­ві­на­ва­ча­ны і пры­су­джа­ны да двух га­доў тур­мы. Не­каль­кі ра­зоў аб’­яў­ляў га­ла­доў­ку су­праць фі­зіч­ным і ма­раль­ным здзе­кам, за што трап­ляў у кар­цар. У тур­ме прый­ш­ло­ся яму свят­ка­ваць сваё трыц­ца­ці­год­дзе і ўзяць шлюб з На­стай Па­ла­жан­кай, якую так­са­ма арыш­тоў­ва­лі і са­джа­лі за кра­ты на не­каль­кі сутак толь­кі за па­ва­гу да бел-чыр­во­на-бе­ла­га сця­гу.

Па­вал Се­вя­ры­нец — лі­дар Бе­ла­ру­скай хрыс­ці­ян­скай дэ­ма­кра­тыі, ра­ней Маладо­га фрон­ту. Нашчадак пра­ва­слаў­на­га свя­та­ра, па­ха­ва­на­га ў Вар­ша­ве ка­ля цар­к­вы на Во­лі. За­раз за ўдзел у сне­жань­скіх па­дзе­ях пры­га­вор­ны да трох га­доў „хі­міі” — пра­цы ў вып­раў­ляль­най ка­ло­ніі, што по­бач Пру­жан. Гэ­та не пер­шае пакаран­не „хі­мі­яй” вы­дат­на­га зна­та­ка бе­ла­ру­скай ідэі і куль­ту­ры, пісь­мен­ні­ка, журна­лі­ста.

Змі­цер Бан­да­рэн­ка быў ад­ным з кі­раў­ні­коў вы­бар­ча­га шта­ба Ан­д­рэя Сан­ні­ка­ва, за што ат­ры­маў два га­ды па­ка­ран­ня. У тур­ме мае вя­лі­кія кло­па­ты са зда­роў­ем. Пера­нёс цяж­кую апе­ра­цыю на паз­ва­ноч­ні­ку, пас­ля якой із­ноў на­кі­ра­ва­ны ў тур­му, а не на рэ­а­бі­лі­та­цыю. Быў вы­лу­ча­ны ў гэ­тым го­дзе на між­на­род­ную прэ­мію імя Саха­ра­ва.

На жаль, гэта не поўны спісак па­лі­тычных ахвяраў, пералічаны мною, тых што зараз знаходзяцца ў беларускіх тур­мах. Трэба памятаць і пра ўсіх другіх,  хто без працы і волі паддаецца штодзённа ціску ў кожным кутку Беларусі. А такіх дзе­­сяткі  тысяч. І таму з поўнай ад­казнас­цю можна сцвярджаць, што сённяшні рэ­жым з’яўляецца антынародным і анты­­беларускім.Ён дзеля ўлады рас­пра­дае і са­мы гаспадарчыя цэннасці кра­іны. Про­даж цалкам Белтрансгазу ра­сей­с­­каму Газ­праму — чарговы крок да пат­раты су­ве­рэннасці. Тых, хто мог бы ар­га­ні­за­ваць пратэсты, пасадзілі ў турмы, або пры­му­сі­лі да эміграцыі. Але не будзе гэта вечна!

Яўген Вапа

"Гарадзенская вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international