Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8

2011 2011-12-02T11:09:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Мінскага сьледчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіна. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёньня наведала СІЗА, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.

Жодзінская турма вядомая больш жорсткім рэжымам, і горшымі ўмовамі ўтрыманьня

Тым часам, касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна Менска праваабаронцу Алесю Бяляцкаму была накіраваная 29 лістапада ў Менскі гарадскі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзмітрыем Лаеўскім. Дата разгляду скаргі пакуль не прызначаная.

Напісаць праваабаронцу  можна на адрас: 222160, Менская  вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8, Беляцкаму А. В.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international