Анатоль Лябедзька арыштаваны на 10 сутак

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Радыё "Свабода", такое рашэньне прыняў сёньня судзьдзя Аляксей Бычко з суду Цэнтральнага раёну Менску. Анатоля Лябедзьку прызналі вінаватым ў тым, што 16 ліпеня ён "нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў і не выконваў іхных законных патрабаваньняў". Як паведаміла Хартыя'97, сьведкамі ў працэсе выступалі супрацоўнікі АМАПу, якія праводзілі затрыманьне, - Васіль Гарасюк, Юры Янковіч. Сьведкам ад імя ўдзельніка акцыі выступаў Ігар Панфілаў.
Нагадаем, палітык быў затрыманы напярэдадні пікету побач з амбасадай Расеі ў Беларусі. Вінаватым сябе ў дробным хуліганстве Анатоль Лябедзька не прызнаў, хаця і не адмаўляў, што зьбіраўся ўдзельнічаць ў пікеце салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international