У Магілёве з’явілася другое месца для правядзення масавых мерапрыемстваў?

2011 2011-12-02T00:34:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhelbarys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Human rights defender Barys Bukhel

Human rights defender Barys Bukhel

Пра гэта праваабаронцы дазналіся выпадкова, з № 99 газеты “Веснік Магілёва” ад 30 лістапада. Новае месца для правядзення такіх мерапрыемстваў знаходзіцца на пляцоўцы каля палаца культуры завода імя Кірава.  

У артыкуле “Массовые мероприятия: новые акценты в законах” пра гэта распавёў супрацоўнік УУС аблвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Паркаў. Тым часам на афіцыйным сайце гарвыканкама не змешчана рашэнне пра павелічэнне колькасці “рэзервацыяў” для дэмакратаў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што мае намер разабрацца ў сапраўднай колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве.

“Такое рашэнне можа прыняць толькі гарвыканкам. Мы сходзім у ідэалагічны аддзел, каб запытаць у чыноўнікаў копію адпаведанага рашэння, калі такое насамрэч ёсць. Калі рашэння няма, то будзем лічыць што падпалкоўнік Паркаў не валодае сітуацыяй і можа такім чынам падставіць людзей”, - кажа праваабаронца.

Трэба адзначыць, што ўзгаданае падпалкоўнікам Паркавым месца знаходзіцца таксама на ўскрайку горада. У адрозненні ад агульнавядомага месца правядзення масавых мерапрыемстваў (стадыёна па адрасу Чалюскінцаў 64 В) гэтая пляцоўка знаходзіцца ў больш людным месцы, аднак дабірацца да яе таксама нязручна і далёка. Тым не менш, побач знаходзяцца жылыя дамы, чаго не скажаш пра стадыён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international