Польскія праваабаронцы пратэстуюць супраць жорсткага прысуду Алесю Бяляцкаму (заява)

2011 2011-12-01T23:36:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zagranica_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Польская Група «Замежжа»

Польская Група «Замежжа»

Варшава, 29 лістапада 2011 года

Заява Рабочай групы па справах Беларусі пры Групе «Замежжа»
ў сувязі з вынясеннем прысуду Алесю Бяляцкаму, дзеячу Праваабарончага Цэнтра «Вясна»


Польскія няўрадавыя арганізацыі выказваюць рашучы пратэст супраць жорсткага прысуду, які быў вынесены 24 лістапада ў Мінску Алесю Бяляцкаму, заслужанаму праваабаронцу, старшыні забароненага рэжымам Лукашэнкі Праваабарончага цэнтра "Вясна". На нашу думку, працэс Бяляцкага, абвінавачанага ў меркаваным ухіленні ад сплаты падаткаў, насіў выключна палітычны характар ​​і праводзіўся з парушэннем асноўных прававых стандартаў, уключаючы права на абарону і прынцып прэзумпцыі невінаватасці. Вынесены прысуд - 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыя маёмасці і штраф у памеры 721 мільён беларускіх рублёў, закліканы запалохаць беларускае грамадства, а таксама дыскрэдытаваць і знішчыць усе незалежныя няўрадавыя арганізацыі і апазіцыйныя групы ў гэтай краіне. Гэты прысуд азначае таксама поўнае грэбаванне рэжыму міжнароднымі абавязацельствамі, якія тычацца правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў.

Мы шкадуем, што затрыманню Алеся Бяляцкага і прад'яўленню яму абвінавачванняў спрыяла легкадумнасць супрацоўнікаў польскай пракуратуры. Перадача Мінску дадзеных, якія тычацца банкаўскіх рахункаў, на якія пералічваліся сродкі для дапамогі рэпрэсаваным асобам, была кардынальнай памылкай, якая не павінна была адбыцца ў дэмакратычнай краіне. Мы чакаем, што польскія ўлады акажуць пацярпелым актывістам і супрацоўнікам Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўсю неабходную дапамогу.

Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення з турмы і зняцця ўсіх абвінавачванняў з Алеся Бяляцкага і астатніх палітычных зняволеных.

Мы заклікаем улады Польшчы і Еўрапейскага Саюза прыняць рашучыя меры ў дачыненні да Мінску, якія прывядуць да вызвалення асуджаных і дазволяць грамадзянам Беларусі карыстацца іх законнымі правамі. Гэтыя дзеянні павінны быць балючымі для рэжыму, аднак не могуць ставіць пад удар шэраговых грамадзянаў.

Мы выказваем салідарнасць з усімі затрыманымі і іх сем'ямі. Мы будзем працягваць дапамагаць нашым беларускім сябрам і падтрымліваць іх намаганні па ўвядзенні ў іх краіне дэмакратыі.

Рабочая група па справах Беларусі

Цэнтр міжнародных адносінаў

Дом сустрэч ім. Ангелус Сілесіуса

Еўрапейская Акадэмія дыпламатыі

Еўрапейскі інстытут дэмакратыі

Фонд “Адукацыя для дэмакратыі”

Фонд ім. Казімежа Пулаўскага

Фонд ім. Стэфана Баторыя

Фонд “Кшыжова” для еўрапейскага ўзаемаразумення

Фонд “Свабода і дэмакратыя”

Фонд “Агульная Еўропа”

Хельсінкскі фонд па правах чалавека

Ініцыятыва “Свабодная Беларусь”

Інстытут грамадскіх спраў

Клуб каталіцкай інтэлігенцыі

“Рэс Публіка Нова”

Асацыяцыя маладых артыстаў “Да тэатру”

Беларускае супольнасць у Кракаве

Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр

Беларускае Гістарычнае Таварыства

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international