Прыёмамі запалохвання карыстаюцца і начальнікі ЖЭСаў

2011 2011-12-01T17:31:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakimovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Якімовіч

Аляксей Якімовіч

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Якімовіч жыве адзін у аднапакаёвай кватэры на вуліцы Скарыны ў Слоніме. Калі пачаўся ацяпляльны сезон, ён заўважыў, што батарэя на кухні амаль не ацяпляецца, яна значна халаднейшая, чым у пакоі. З заявай слонімец звярнуўся ў гарадскі ЖЭС.

Прыйшлі работнікі ЖЭСу, паглядзелі, памералі тэмпературу, паабяцалі разабрацца, але так нічога і не зрабілі. Тады спадар Якімовіч сам пайшоў у ЖЭС і папрасіў кнігу скаргаў і прапановаў. Начальнік аварыйнай службы Сяргей Лушчык папрасіў яго не пісаць скаргу, бо сам асабіста разбярэцца. Прайшоў час, але ніхто і пальцам не кіўнуў на просьбу пісьменніка. А Лушчык, замест дапамогі, пагрозліва сказаў, што Аляксея Якімовіча аштрафуюць за “неабгрунтаваны” выклік аварыйнай службы альбо забяруць яго, як ”некаторых з плошчы ў Мінску”.

Тады Аляксей Якімовіч напісаў скаргу ў пракуратуру Слонімскага раёна  і ў Слонімскі райвыканкам на спадара Лушчыка і на работу ЖЭСу. А таксама напісаў пра сваю цяганіну ў “Газету Слонімскую”. Сітуацыю з ацяпленнем кватэры слонімскага пісьменніка пацвердзілі іншыя жыхары вуліцы Скарыны. Канфлікт працягваецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international