Праваабаронцы прапануюць салігорскім СМІ пісаць пра правы чалавека

2011 2011-12-01T11:13:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы звярнуліся ў мясцовыя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ з прапановай адзначыць Дзень правоў чалавека і стварыць адмысловыя праваабарончыя рубрыкі.

Свае звароты мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэту накіравалі ў рэдакцыі рэгіянальных газетаў “Шахцёр”, “Лідэр-Прэс”, “Калійшчык Салігорска”, “Інфа-Кур’ер”, Салігорскаму тэлеканалу, а таксама інфармацыйным сайтам “САЛІГОРСК.org” і “Электронны Салігорск”. Праваабаронцы прапануюць мясцовым сродкам масавай інфармацыі адзначыць Дзень правоў чалавека, які святкуецца штогод 10 снежня, адмысловымі матэрыяламі праваабарончай тэматыкі.

Таксама салігорскія праваабаронцы заклікаюць СМІ да стварэння адмысловай рубрыкі, дзе б перыядычна змяшчаліся зацемкі і агульнаадукацыйныя матэрыялы, якія закранаюць тэму правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна. З свайго боку прадстаўнікі БХК прапануюць дапамогу ў падрыхтоўцы такіх матэрыялаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international