Гомельскія актывісты абскарджваюць штрафы і суткі за Народны сход

2011 2011-12-01T10:47:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія актывісты, пакараныя штрафамі і адміністратыўнымі арыштамі за арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе, абскарджваюць пастановы раённых судоў у вышэйстаячых інстанцыях.

30 лістапада каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Валер Сляпухін напісаў скаргу ў Вярхоўны суд, таму што не згодны з пастановамі, якія вынес спачатку суд Чыгуначнага раёна Гомеля, а затым – абласны суд. Актывіст быў пакараны штрафам у памеры 40 базавых велічынь «за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства» (артыкул 23.34 КаАП).

Таксама 30 лістапада Гомельскі абласны суд разглядзеў касацыйныя скаргі старшыні аргкамітэту Народнага сходу ў Гомелі Васіля Палякова і грамадскага актывіста Іллі Міронава. Нагадаем, за арганізацыю Народнага сходу Васіль Палякоў атрымаў па рашэнні суда Савецкага раёна пяць сутак арышту, па артыкулу 23.34 КаАП.

Ілля Міронаў за нібыта распаўсюджванне ўлётак да Народнага сходу адсядзеў у ІЧУ 10 сутак, таксама па рашэнні суда Савецкага раёна. Але абласны суд не пачуў доказаў нявіннасці актывістаў - пра тое, што Народны сход праводзіцца ў адпаведнасці з законам аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах, а не законам аб масавых мерапрыемствах. Рашэнні раённых судоў былі пакінуты ў сіле, а скаргі не былі задаволены.

Тым часам чатыры грамадскія актывісты – Дзмітрый Карашкоў, Васіль Такарэнка, Ксенія Яраслаўцава і Ілля Міронаў не пагадзіліся з пастановамі суду Чыгуначнага раёна аб прыцягненні іх да буйных штрафаў за удзел у Народным сходзе 8 кастрычніка. Рашэнні суда былі вынесеныя 28 лістапада. Яны плануюць абскардзіць дадзеныя рашэнні ў абласным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international