Канфіскаваную тэхніку вярнулі ў непрацоўным стане

2011 2011-12-01T10:38:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kapucki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі

Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі

Маладэчанскаму праваабаронцу Алесю Капуцкаму, нарэшце, вярнулі тэхніку, якая была канфіскавана падчас ператрусу 25 снежня мінулага года, праведзенага ў межах крымінальнай справы “аб масавых беспарадках”. Два сістэмныя блокі і фотаздымач, якія Алесь забраў з міліцыі, аказаліся зламанымі, уся інфармацыя з іх знішчана.

Вяртання канфіскаванай тэхнікі праваабаронца чакаў амаль год. Каб даведацца пра лёс сваіх рэчаў, Алесь звяртаўся ў МУС, адтуль запыт быў дасланы ў КДБ. З КДБ прыйшоў адказ, што тэхніку яму ўжо быццам вярнулі. Пасля патрабавання прадставіць акт перадачы яму, нарэшце, патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што можна ўсё забраць.

 

Аказалася, што ў сістэмных блоках зламаныя працэсары, жорсткія дыскі з інфармацыяй выдаленыя, фотаздымач таксама не працуе. Ці ёсць сэнс пісаць скаргі на гэты конт – Алесь сумняецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international