Улады спрабуюць запэўніць, што насельніцтва давярае судам

2011 2011-12-01T10:29:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія звесткі прыводзіць у газеце “Магілёўскія ведамасці” №137 ад 29 лістапада 2011 года начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аляксандр Маймусаў.

Паводле яго, судовая сістэма ў Беларусі мае яшчэ патэнцыял для ўдасканальвання. З гэтай мэтай прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны новы Указ “Аб мерах па ўдасканальванні дзейнасці агульных судоў Рэспублікі Беларусь”.

Чыноўнік адзначае, што судам неабходна праводзіць шырокую праватлумачальную працу, сістэмна ўзаемадзейнічаць са СМІ, праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, шукаць новых формаў зваротнай сувязі з насельніцтвам, у тым ліку шляхам маніторынга зваротаў, увядзення “тэлефонаў давера”, праверкі крытычных публікацый у сродках масавай інфармацыі.

Акрамя гэтага, Аляксандр Маймусаў звярнуў увагу на тое, што суды строга павінны сачыць за прэзумпцыяй невінаватасці.  

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў артыкуле спадар Маймусаў не выказвае свайго ўласнага бачання судовых перспектываў і пастаянна спасылаецца на словы прэзідэнта.

“Спадар Маймусаў пералічыў рэчы – ад сустрэчы з працоўнымі калектывамі да праверкі крытычных публікацый у СМІ – якія, я лічу, ускосныя, напрамую не датычацца да працы судоў. Чыноўнік кажа пра прэзумпцыю невінаватасці, аднак гэта з’яўляецца толькі добрым пажаданнем, якое ніколі не рэалізуецца на практыцы. Суды ў нас маюць выразны абвінаваўчы ўхіл”, - адзначае праваабаронца.

У якасці яскравага прыкладу праваабаронца прыводзіць “палітычныя” судовыя працэсы:

“Пры вынясенні выракаў суддзі ніколе не выконваюць сваю прысягу, то бок ніколі не судзяць паводле Канстытуцыі, міжнародных Пактаў і пагадненняў, якія маюць прыарытэт над унутраным заканадаўствам, якое ў шматлікіх выпадках супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным пагадненням. Для іх Кастытуцыя і міжнародныя Пакты - пустая дэкларацыя, якую яны не выконваюць. У нас няма незалежных судоў. Дастаткова паглядзець на тое, хто прызначае суддзяў і іх сістэму сацыяльнага і матэрыяльнага забеспячэння. Адразу бачна, што суддзі цалкам залежаць ад прэзідэнта, і таму ў нашай краіне дзейнічае “тэлефоннае права”, а ўсе астатнія законы ідуць за ім”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international