Прысуд Алесю Бяляцкаму абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе

2011 2011-12-01T12:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна Менска праваабаронцу Алесю Бяляцкаму накіраваная 29 лістапада ў Менскі гарадскі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзмітрыем Лаеўскім.

У сваім апошнім слове старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі яшчэ раз падкрэсліў, што адчувае сябе абсалютна невінаватым, і выказаў цвёрдае перакананне, што крымінальная справа “ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст, і выступленне адваката і маё апошняе слова, нажаль, нагадваюць голас чалавека, які крычыць у пустыні і якому вельмі цяжка дакрычацца”.

Нагадаем, 24 лістапада суддзя Першамайскага суду Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Маёмасьць абвінавачанага, у тым ліку і зарэгістраваную на іншых асобаў, адабраць дзеля выкананння прысуду. Паводле рашэння суду, Бяляцкі таксама мусіць сплаціць 721 мільёнаў стратаў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international