Акцыі Салідарнасьці ў Берасьці

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле сайту Дзедзіч, 16 ліпеня сваю салiдарнасьць з ахвярамi рэжыму Лукашэнкi берасцейская моладзь выказала вывешваннем вялiкай расцяжкi на адной з цэнтральных вулiц Берасьця. На двухметровай стужцы сiняй тканiны, што з'явiлася ўдзень на вуліцы Савецкай, былi зьмешчаныя партрэты дзеячаў апазiцыi, якiя памерлi пры нявысьветленых абставiнах, зьнiклi або былi зьняволеныя падчас рэжыму Лукашэнкi. Пакуль мiлiцыянты шукалi магчымасьць зьняць расьцяжку, яе змаглi пабачыць сотнi берасьцейцаў. Падчас акцыi было затрымана некалькi актывiстаў кампанii "За свабоду", якiя назiралi за дзеяньнямi мiлiцыянтаў. Праз 1,5 гадзiны ўсе яны былi адпушчаныя.
Другое, масавае мерапрыемства, прысьвечанае Дню беларускай Салiдарнасцi, прайшло ў традыцыйнай форме "сьвечкi памяцi". Каля 50 актывiстаў кампанii "За Свабоду" прайшлi па цэнтральных вулiцах горада з запаленымi сьвечкамi, утварыўшы своеасаблiвы жывы ланцуг. Акцыя скончылася каля кансуляту Расейскай федэрацыi, насупраць будынку якога моладзь выклала са свечак лiчбу "16". Ад самага пачатку i на ўсiм шляху актывiстаў суправаджалi супрацоўнiкi Ленiнскага РАУС г. Берасця на чале з намесьнiкам РАУС маёрам Г. Вайтовiчам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international