Рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу, прысуджанаму да двух гадоў абмежаваньня свабоды за паклёп на прэзыдэнта, у выніку амністыі на адзін год зьменшаны тэрмін пакараньня. (паводле Радыё Свабода)

2003 2003-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

В.Івашкевіч з 16 сьнежня 2002 году адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Баранавічах. 4 чэрвеня карэспандэнт Радыё Свабода зьвязаўся зь Віктарам Івашкевічам па тэлефоне.
(Івашкевіч: ) “Учора мне далі падпісаць уведамленьне аб тым, што да мяне нарэшце прымененая амністыя, якая павінна была быць прымененая яшчэ ў мінулым годзе, але ж вось адкладалася, і ўрэшце мне зьнялі 1 год. Такім чынам, максыммальны тэрмін, які я тут буду адбываць – гэта да 16 сьнежня гэтага году. Праз недзе 10 дзён якраз будзе паўгоду, і ў сувязі з гэтый амністыяй у мяне якраз можа быць магчымасьць падаваць заяўку на датэрміновае вызваленьне, а пакуль што кіраўніцтва маёй установы падала дакумэнты на перавод мяне ў Менск, бо я падаваў заяву ў сувязі з хваробай бацькоў, каб бліжэй быць да іх і мець магчымасьць іх часьцей наведваць. І вось таксама ўчора прыходзілі да маіх бацькоў двое міліцыянтаў, якія паведамілі, што прыйшлі дакумэнты на перавод мяне ў Менск, і яны павінны апытаць бацькоў, суседзяў, участковага на прадмет, ці не хуліган я ці апазыцыянэр. Ну гэта маіх бацькоў так крыху разгубіла і нават абурыла, чаму хуліган і апазыцыянэр праз коску гучыць у гэтым пытаньні.

Які вынік іхнага апытаньня будзе, невядома, таму што таксама вось нядаўна, тыдзень таму, мой участковы на запыт адміністрацыі маёй установы, ці можна мне езьдзіць на выхадныя дахаты, каб наведваць бацькоў, прыслаў адказ, што ў сувязі з тым, што ён мяне ня ведае, суседзі нічога пра мяне ня кажуць і нідзе я не заўважаны ні ў якіх хуліганствах, ён лічыць немэтазгодным мае прыезды ў Менск. У сувязі з гэтай спэцыфічнай пазыцыяй майго ўчастковага ў Менску я, шчыра кажучы, зараз і ня ведаю, як вырашыцца гэтае пытаньне з маім пераводам у Менск. Калі яно будзе вырашанае станоўча, то ўжо пытаньне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленьне будзе рашаць адміністрацыя менскай гэтай установы; калі ж у найбліжэйшы паўмесяц нічога ня вырашацца з маім пераводам, тады гэтае пытаньне ўжо будзе разглядацца тут у Баранавічах”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international