Алесем Сердзюковым зацікавілася пракуратура і фінансавая міліцыя

2011 2011-11-30T17:14:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/finmilicyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адразу дзьве позвы атрымаў актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алесь Сердзюкоў. Першая была з пракуратуры, другая – з Упраўлення Дэпартамента фінансавых раследванняў па Магілёўскай вобласці.

Алесь адзначае, што час у позвах стаяў амаль аднолькавы, таму ён вырашыў пайсці ў фінансавую паліцыю.

“Позву з пракуратуры мне папросту ўкінулі ў паштовую скрынку. У ёй не было пазначана, у якасці каго мяне туды выклікаюць, таму пасля кансультацыі з праваабаронцамі я вырашыў пайсці па другой позве”, - гаворыць Алесь Сердзюкоў.

У ДФР актывіста дапыталі з нагоды яго паездкі ў Латвію, якая была тры месяцы таму.

“Пыталіся, за якія сродкі я туды выязджаў, будучы афіцыйна беспрацоўным у Беларусі, і што за дамову падпісваў за мяжой. Дамова была камерцыйнай – мой стары знаёмы латыш прасіў быць заснавальнікам у яго фірме, аднак нашыя ўлады ўгледзелі ў гэтым нейкую крамолу”, - працягвае Алесь.

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што мясцовыя ўлады не першы раз прыбягаюць да ціску на грамадскіх і палітычных актывістаў праз фінансавую міліцыю і пракуратуру:

“Улада выдатна ведае, што большасць актывістаў з’яўляецца беспрацоўнымі па яе ж віне. Часам яны вымушаны шукаць магчымасці зарабляць сродкі за мяжой. Як толькі ты выязджаеш з краіны – яны бяруць цябе ў абарот і пачынаюць аказваць ціск, каб выбіць з каляіны і каб гэта нейкім чынам адбілася на грамадска-палітычнай актыўнасці”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international