Затрыманьні ў Магілёве ў Дзень Салідарнасьці

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, 16-га ліпеня каля 20.00 на плошчы Зорак у Маглёве міліцыяй былі затрыманы тры акрывісты акцыі Салідарнасьці. Гэта Сяргей Гіркін, Ірына Качарова (АГП) і Алег Дзьячкоў (ТБМ). Іх адвялі ў аддзяленьне ўнутраных справаў, дзе праз паўтары гадзіны пасьля праверкі дакументаў і тлумачэньняў яны былі адпушчаныя.
Шасьцярых затрыманых, сярод якіх была актывістка Крысьціна Шацікава, даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёву, дзе ў іх таксама ўзялі тлумачэньні, перапісалі пашпартныя зьвесткі і без складаньня пратаколаў адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства