Рэдактар дзятлаўскай “раёнкі”: Публікаваць матэрыял пра Бяляцкага мне ніхто не загадваў

2011 2011-11-30T16:04:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/peramoga_dziatlau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзятлаўская раённая газета “Перамога” - адной з апошніх сярод “раёнак” Гродзеншчыны апублікавала на сваіх старонках вядомы пасквіль “Як “праваабаронца” Бяляцкі зладзіў сабе прыгожае жыццё”. Матэрыял выйшаў з друку 26 лістапада. Здзіўляе тое, што артыкул апублікаваны на беларускай мове і пад рубрыкай “З рэдакцыйнай пошты”.

На пытанне, зададзенае рэдактару “Перамогі” па тэлефоне, Алег Кудзінаў сказаў: “Апублікаваць гэты матэрыял мне ніхто не загадваў. Матэрыял пра Бяляцкага вырашыў я сам асабіста паставіць на паласу і надрукаваць. А мог бы і не друкаваць”.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international