Бабруйск: Суд за запаленыя на Дзяды свечкі працягнецца 7-га снежня

2011 2011-11-30T12:03:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tousciki_babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена і Дзмітры Тоўсцікі

Алена і Дзмітры Тоўсцікі

30 лістапада адбылося першае судовае паседжанне па справе Алены і Дзмітрыя Тоўсцікаў, Марыны Івановай і Арцёма Мархасёва, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Нагадаем, што сябраў “Маладых дэмакратаў” затрымалі ў некалькіх метрах ад Мікалаеўскага сабору, адкуль яны выйшлі з запаленымі свечкамі.

Судззя Таццяна Тарабуева вяла справу не ў судзе па вуліцы Кастрычніцкай, як было заяўлена спачатку, а ў судзе па вуліцы Пушкіна, дзе нама залаў для паседжанняў. Варта адзначыць, што маладыя людзі яшчэ ўчора падавалі хадатайніцтва, каб іх справу разглядалі ў вялікай залі, але ім адмовілі. Мясцовыя прадстаўнікі дэмсілаў лічаць, што гэта было зроблена спецыяльна, каб вялікая колькасць людзей і журналісты не змаглі убачыць і пачуць усе акалічнасці справы непасрэдна з месца дзеяння. Тым не менш, у будынак суда прыйшла група падтрымкі  – больш за 20 чалавек, якія хутка стварылі натоўп пад дзвярыма Тарабуевай. Увесь час, пакуль Тоўсцікі, Іванова і Мархасёў знаходзіліся ў кабінеце суддзі, іх сябры і калегі патрабавалі перанесці паседжанне ў вялікую залу. Пасля чарговай адмовы яны накіраваліся да старшыні суда, каб напісаць на гэты конт скаргу.

- На паседжанні маёр Малахаў сказаў, што ў той дзень у міліцыю звярнуліся супрацоўнікі МНС, якія быццам бы баяліся, што мы чатырма свечкамі ствараем небяспечную сітуацыю, - расказаў Арцём Мархасёў. – Такая заява выклікала ў нас смех. Зараз будзем патрабаваць, каб гэты выклік нам паказалі. Таксама заявілі хадатайніцтва на прысутнасць на наступным судзе святара, каб ён выступіў у якасці эксперта і даў ацэнку нашым дзеянням. Мы з ім, дарэчы, ужо размаўлялі, бо наведваем гэтую царкву пастаянна, і ён сказаў, што не бачыць у запаленых свечках нічога крымінальнага. Паказвалі нам і раздрукоўку з сайта, дзе было напісана, што збор на Дзяды ў Бабруйску будзе ў 19.00, але нас затрымалі нашмат раней.

У якасці сведкі з боку абвінавачвання на судзе прысутнічаў маёр міліцыі Андрэй Малахаў.

- Суддзя пытае ў маёра Малахава: “як вы можаце патлумачыць, што гэтыя людзі ўдзельнічалі ў палітычнай акцыі”, і ён сумеўся і сказаў “ніяк”, - працягваюць распавядаць сябры “Маладых дэмакратаў”. – Па сутнасці, гэтая справа пустая, але спадзявацца на тое, што нас апраўдаюць, мы не можам. Хаця калі людзі даведваюцца, што нас судзяць за запаленыя свечкі, то не вераць ці смяюцца!

Прыкладна пасля 40 хвілін паседжання суддзя аб’явіла перапынак. Гэтаму пасадзейнічаў старшыня суда Аляксандр Казусёнак, да якога прыйшлі сябры і калегі маладых людзей зтым, каб напісаць скаргі з-за малога памяшкання. Наступны суд, які пройдзе ў вялікай залі, прызначаны на 11-ю раніцы 7 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international