Акцыя на Дзень Салідарнасьці жорстка разагнаная

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 ліпеня ля амбасады Расеі сабралася больш за 100 чалавек. Акцыя была жорстка разагнаная супрацоўнікамі КДБ і менскага АМАПУ.
Па інфармацыі моладзевай арганізацыі Малады Фронт больш за 40 чалавек затрыманыя, сярод іх  і тры актывісты МФ. Маладафронтаўцаў затрымалі, калі яны, усталяваўшы сьвечы Салідарнасьці ля амбасады Расеі, трымалі ў рукох фотаздымкі палітвязьня Артура Фінькевіча. Паводле сьведчаньняў Ірыны Халіп, актывісты моладзевага руху былі дастаўленыя ў мясцовы пункт аховы "парадку", дзе былі моцна зьбітыя супрацоўнікамі "у цывільным". Пазьней іх пасадзілі ў машыну й павезлі ў невядомым напрамку.
Радыё Свабода паведаміла, што супрацоўнікі менскай міліцыі з абеду кантралявалі падыходы да расейскай амбасады, сюды падагналі нават вялізны кратаваны МАЗ для перавозкі арыштаваных. У выніку толькі дзясятку чалавек паасобку ўдалося прайсьці да варот амбасады Расеі і запаліць сьвечкі салідарнасьці. Аднак, па інфармацыі Хартыі97, яны таксама былі схопленыя супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным, якія не прадявілі ніякіх дакумэнтаў.
Аднаго з моладзевых актывістаў, Андрэя Бабіцкага, прывезьлі ў Фрунзенскі РУУС Менску ўсяго ў крыві. Супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі яго разам з іншымі актывістамі ля расейскай амбасады, разьбілі яму твар. Па словах людзей, што знаходзіліся ў Фрунзенскім РУУС Менску, магчыма, у Бабіцкага зламаны нос. Медыцынскай дапамогі на той момант яму не аказвалі.
Сярод іншых міліцыя затрымала лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, які прыйшоў на акцыю салідарнасьці з сынам, кажа Радыё Свабода. Як паведаміў па мабільным тэлефоне сам Анатоль Лябедзька, на яго і некаторых іншых склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. Сёньня іх справы будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёну Менску.
Прэс-цэнтр Хартыя'97 назваў прозьвішчы 40 затрыманых у час акцыі:
Давидович Павел, Виняцкий Егор, Левкович Алексей, Воробьев Павел, Шаблинский ?#152;ван, Аскерко Анатолий, Бородко Змитер, Сусло Валентин, Воронец Анна, Демидович Алексей, Сидорук Змитер, Клюшна Олег, Степаненко Александр, Гавриленко Виталь, Галко Андрей, Войтович Александр, Бабицкий Андрей, Куксик Алексей, Пандилов ?#152;горь, Ясюк Алеся, Шавлюкевич, Климович Надзея, Кулинченко Сергей, Михальков Сергей, Шутенков Никита, Ласый Сергей, Михальков Владимир, Краснов Никита, Матвеев Руслан, Кушко Александр, Леонова Наталья, Давыдчук Сергей, Бородко Владислав, Кондрашев Михаил, Ключник Вадим, Шашкова Анастасия, Шкрабо Татьяна, Шутко ?#152;ван, Канкар Татьяна, Анатолий Лебедько.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international