Рада БНР запатрабавала вызваленьня палітычных вязьняў

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Радыё Свабода, напярэдадні саміту "вялікай васьмёркі" ў Санкт-Пецярбурзе Рада БНР зьвярнулася да лідэраў краінаў Захаду з патрабаваньнем ужыць усе магчымыя сродкі для ціску на рэжым Лукашэнкі.
У звароце Рады БНР адзначаецца, што нядаўні антыгуманны прысуд былому кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну сьведчыць пра тое, што рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсыўны ціск на грамадзянскую супольнасьць. Але гэта адначасна паказчык і таго, што цяперашнія спосабы ўзьдзеяньня на Лукашэнку малаэфэктыўныя. Паказальна, што Крэмль і ягоны гаспадар Пуцін ніколі не выступілі ў абарону беларускай дэмакратыі, а наадварот, спрыяюць ўзмацненьню антыбеларускага рэжыму.
У такіх варунках, адзначае Рада БНР, Захад павінен абраць максымальна жорсткія спосабы ціску на Пуціна. Галоўнымі патрабаваньнямі павінны стаць адстаўка Лукашэнкі, правядзеньне дэмакратычных выбараў пад наглядам міжнароднай супольнасьці, але найперш - неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, адзначаецца ў звароце Рады БНР.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international