Мінгарсуд не задаволіў скаргу прыхільніка Руху “За Свабоду”

2011 2011-11-29T13:17:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы ў сацыяльных сетках блогер Юрась Навіцкі, абскарджваў прысуд у 12 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта лаянку ў грамадскім месцы падчас правядзення Лошыцкага шэсця.

Напачатку працэса суддзя Мінгарсуда Ўладзімір Карноў адхіліў хадайніцтва аб далучэнні да справы пісьмовага сведчання пра тое, што суддзя Ленінскага раёна не прадаставіў Юрасю Навіцкаму магчымасць скарыстацца паслугамі адваката, але пагадзіўся далучыць да справы раздрукоўку фотарэпартажа з Лошыцкага шэсця на сайце “Наша Ніва”, які зрабіў Юрый.

У скарзе адзначалася, што падчас разгляду справы Юрася Навіцкага не было задаволена хадайніцтва на прадастаўленне адваката. Да таго ж, не было доказаў, якія б не пакідалі сумневу ў вінаватасці Юрася, які сваю віну катэгарычна адмаўляў. Паказанні міліцыянтаў супраць Юрася былі аднолькавыя і лаканічныя, а не дапаўнялі адно аднаго.

Юрась Навіцкі, які ўжо адседзеў атрыманыя па сфабрыкаваным абвінавачванни суткі арышту, настойваў на сваёй невінаватасці і прасіў Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суддзі Ленінскага раёна Міхаіла Хомы ды спыніць вытворчасць па справе. Блогер заявіў, што для яго абсалютна непрымальнае такое ганебнае абвінавачванне. Ён у звычайным жыцці не карыстаецца ненарматыўнай лексікай, не кажучы ўжо пра яе ўжыванне на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якім з’яўляецца Лошыцкі яр.

Тым не менш, суддзя Мінгарсуда Ўладзімір Карноў адхіліў скаргу і пакінуў вырак суда Ленінскага раёна без зменаў.

Юрась Навіцкі адзначыў пасля заканчэння паседжання суда, што быў гатовы да такога рашэння суддзі, бо існуючая сістэма накіраваная на тое, каб зламаць чалавека. Юрыст і праваабаронца Андрэй Сушко, які прысутнічаў на судзе паведаміў, што будзе дапамагаць абскарджваць прысуд у вышэйшых судовых інстанцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international