Незалежны прафсаюз РЭП плануе правесьці акцыі супраць адмовы ў рэгістрацыі рэгіянальных структураў

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці, нягледзячы на супрацьдзеянні ўладаў, правядзе акцыі пратэсту ва ўсіх гарадах краіны, дзе адмаўляюцца рэгістраваць структуры арганізацыі. Першы пікет на падтрымку першаснай арганізацыі Мінскага аўтамабільнага заводу, якая ўжо два гады не можа дабіцца дазволу чыноўнікаў Савецкага раёну беларускай сталіцы на легальную дзейнасць, адбыўся 12 ліпеня на плошчы Бангалор. Паводле старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, наступны пікет пройдзе ў Магілеве 25 ліпеня, затым акцыі адбудуцца ў Гародні і Гомелі. Праблемы рэгістрацыі першасных арганізацыяў прафсаюзу РЭП існуюць таксама ў Магілёве і Барысаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international