Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі

2011 2011-11-29T12:48:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babiej_arciom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі грамадскі актывіст Арцём Бабей

Баранавіцкі грамадскі актывіст Арцём Бабей

28 лістапада ў Баранавічах моладзевага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю. Пасля працяглай размовы з намеснікам начальніка грамадскай бяспекі і прафілактыкі ГАУС маёрам Паўлам Кульгавікам на яго быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Арцём Бабей абвінавачваецца ў арганізацыі і правядзенні гучнай моладзевай акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая адбылася ў Баранавічах 24 кастрычніка. Тады актывісты з партрэтамі палітычных зняволенных Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца сабраліся на прыступках кінатэатра “Кастрычнік” і пляскалі ў далоні.  

Мерапрыемства цягнулася каля 10 хвілінаў, затрыманняў не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international