Абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага працягваюць разгульваць па “раёнках”

2011 2011-11-29T12:24:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артыкул за подпісам Дзяніса Паляванава, але ўжо з назовам "Тайны политбизнеса" замест "Как "правозащитник" Беляцкий устроил себе красивую жизнь", надрукавалі раённыя газеты Віцебшчыны - “Пастаўскі край” і “Веснік Глыбоччыны”.  

Артыкулы з’явіліся на працягу мінулага тыдня і толькі ў папяровым варыянце газеты: на інтэрнэт-сайтах “Пастаўскага краю” і “Весніка Глыбоччыны” іх няма.

“Раёнкі” Віцебшчыны далучыліся да кампаніі перадрукоўкі артыкула пра Алеся Бяляцкага ў ліку апошніх - самымі першымі ў гэтым сэнсе  былі віцебскія абласныя газеты “Віцебскі рабочы” і  “Народнае слова”. Яны надрукавалі артыкул Дзяніса Паляванава, дзе ачарняецца дзейнасць праваабарончага цэнтру “Вясна”  і яго кіраўніка Алеся Бяляцкага яшчэ 6 лістапада, калі ў Мінску яшчэ толькі ішоў судовы працэс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international