Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-11-29T12:02:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

 

У гэтым выпуску:

Заява праваабаронцаў з нагоды магчымага смяротнага прысуду па справе красавіцкага тэракту ў Менску, а таксама найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.

“Падзеі тыдня” прысвечана прысуду праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які выклікаў абурэнне і моцную рэакцыю ў грамадзянскай супольнасці краіны і з боку міжнароднай супольнасці.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – былы палітвязень Віталь Мацукевіч. Фігурант справы “аб масавых беспарадках” распавядае, як ён пачуваўся ў наваполацкай калоніі, адной з найбольш жорсткіх па ўмовах утрымання сярод месцаў зняволення ў Беларусі.  

У “Праваабарончым календары”Міжнародны дзень “Гарады за жыццё – гарады супраць смяротнага пакарання”, што адзначаецца 30 лістапада.

У музычных паўзах – грузінская джаз-рок выканаўца Ніно Катамадзэ і гурт “Інсайт”. Дарэчы, кампазіцыя Ніно “Плач нябёсаў” гучыць у дакументальным фільме “Прычына смерці - прочырк”, створаным у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international