Крупкі: за паказаннямі сведкі мінскія міліцыянты прыйшлі ў нядзельны вечар

2011 2011-11-28T18:05:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Крупках да Аляксандра Бандарэнкі ў мінулую нядзелю ўвечары каля паловы на восьмую завіталі два супрацоўнікі міліцыі, каб «узяць сведкавыя паказанні». Ён быў сведкам масавага затрымання менскім АМАПам крупскіх мужчын у кафэ «Дарожнае» у ноч з 19 на 20 лістапада.

 «Адзін з супрацоўнікаў прадставіўся, - распавядае Аляксандр Бандарэнка. - Ён паказаў пасведчанне на імя маёра Мінскага УУС Дзенісевіча. Спытаў: «Вы былі сведкай затрыманняў?». Я адказаў, што, так. Тады ён заявіў, што прыйшоў з калегам да мяне дадому, каб пагутарыць. Ну, тут я абурыўся! Прыйшлі ў палову на восьмую  вечара, дадому! Кажу ім: «Выклікайце позвай, паказанні запісвайце ў пратакол. Па-іншаму я з вамі размаўляць не буду ». Тады яны сказалі, што выклічуць мяне позвай, але ў Менск».

Аляксандр і яго жонка Ганна першымі звярнуліся ў незалежныя СМІ, каб распавесці аб масавым затрыманні з ужываннем сілы крупскіх маладых людзей у месцах адпачынку. Аляксандр быў сведкам «міліцэйскага свавольства», інфармацыю аб якім ужо праз дзень пасля агалоскі УУС Мінаблвыканкама назвала «нахабнай хлуснёй». Аляксандр выступаў у якасьці сведкі на некалькіх судах, што разглядалі адміністрацыйныя справы затрыманых крупчан.

«Я паабяцаў менскім міліцыянтам, якія прыйшлі да мяне дадому, што прыеду ў Мінск па позве, - тлумачыць Аляксандр. - Але запэўніў, што прыеду ў суправаджэнні адваката і незалежных журналістаў. А наогул гэты візіт я ўспрымаю як ціск на мяне, спробу запужаць».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international