Дэпутатаў азнаёмілі з заключэннем Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу

2011 2011-11-28T17:02:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palata.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін і адзін з кіраўнікоў “Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у Беларусі” (Асамблеі НДА) Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай камункацыі.

Чыноўнікі, у асобе старшыні камісіі А.М. Юшкевіча, выказалі падзяку за накіраваны ім пераклад Заключэння Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) датычна адпаведнасці артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь міжнародным стандартам правоў чалавека ў адносінах да правоў незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. Паводле старшыні камісіі, “дакумент прыняты да ведама і будзе выкарыстоўвацца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў – членамі камісіі – у працы”.

Нагадаем, што 14 лістапада Заключэнне Венецыянскай камісіі  адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена грамадскімі ініцыятывамі “Права на веру” і “СТОП 193.1!” на прэсавай канферэнцыі ў Мінску і даслана ў шэраг афіцыйных установаў Рэспублікі Беларусь.

У Заключэнні гаворыцца, што артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцый, свабоду думкі, перакананняў і іх выражэння.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international