Моладзевы актывіст Валер Мацкевіч быў выкліканы на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе супраць "Маладога Фронту"

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА. Моладзевы актывіст Валер Мацкевіч быў выкліканы на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць дзеяньня незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" па 193.1 артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
На пачатку допыта пракурор Першамайскага раёну Бабруйска задаваў хлопцу агульныя пытаньні аб дзейнасьці "Маладога Фронту", а пасьля прапанаваў азнаёміцца з пратаколам, у якім на 40 аркушах паперы былі занатаваныя праслуханыя тэлефонныя размовы паміж актывістамі арганізацыі ды таксама запісы з паседжаньня Цэнтральнай рады моладзевай арганізацыі. Агулам допыт доўжыўся каля пяці з паловай гадзін.
"Падчас допыту сьледчаму тэлефанавалі і, як я зразумеў, загадвалі зрабіць усё магчымае, каб я сазнаўся ў дзейнасьці ад імя "Маладога Фронту". Напрыканцы "размовы" сьледчы прапанаваў мне "пакаяцца ва ўчыненых злачынствах". Маўляў, тады мяне не перавядуць у шэраг падазраваемых і ўсё мне даруюць... Але ж прапаноўваць сьведку прызнаць сваю віну і пакаяцца  гэта абсурд з юрыдычнага боку," -- сьцвярджае Валер Мацкевіч.

Дарэчы, раней нікому са сьведак ці абвінавачваемых па справе "Маладога Фронту" не прадяўлялі ў якасьці доказаў запісы праслуханых тэлефонных размоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international