Замест пракуратуры на скаргу адказаў РАУС

2011 2011-11-28T14:31:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Паўтары месяцы чакаў адказу з пракуратуры Карэліцкага раёна кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Іван Шэга. У пракуратуру ён звярнуўся пасля таго, як 8 кастрычніка па дарозе са Слоніма на Мінск яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ Карэліцкага РАУС.  

Спадар Шэга планаваў паехаць у Мінск на маршрутцы, але гаспадару маршруткі загадалі яго не браць. Тады Іван Шэга паехаў на ўласным аўтамабілі. Пасля затрымання супрацоўнікі карэліцкай ДАІ пратрымалі яго тры гадзіны і адпусцілі, не прад’явіўшы ніякіх абвінавачанняў.

Іван Шэга напісаў скаргу ў пракуратуру Карэліцкага раёна на мясцовых супрацоўнікаў ДАІ. І літаральна днямі ён атрымлівае адказ - не з пракуратуры, а з Карэліцкага РАУС, хаця туды са скаргай не звяртаўся. У адказе за подпісам начальніка Карэліцкага РАУС  А.Носа паведамляецца, што “свае службовыя абавязкі ДПС АДАІ Карэліцкаго РАУС выконвалі ў адпаведнасці з Законам РБ “Аб органах унутраных спраў”.

І дзе шукаць праўды?

Адказ на скаргу Івана Шэгі з Карэліцкага РАУС

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international