Гомель: у дзень уступлення ў сілу паправак у закон аб масавых мерапрыемствах актывісты звярнуліся ў суд

2011 2011-11-28T14:17:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uladzimer-siakerka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

Адказнікамі будуць выступаць не толькі Гомельскі гарвыканкам, які забараніў актывістам Уладзіміру Сякерку, Васілю Палякову і Валерыю Клімаву правесці ў абласным цэнтры мітынг, але таксама АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна і Цэнтральная гарадская паліклініка Гомеля, паведамляе “Гомельская вясна”.

Як распавёў адзін з заяўнікоў ў суд Уладзімір Сякерка, гарвыканкам забараніў правесці мітынг, прысвечаны абмеркаванню сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне на той падставе, што яны не змаглі заключыць дамоваў з міліцыяй на ахову грамадскага парадку і з цэнтральнай гарадской паліклінікай на аказанне медыцынскай дапамогі.

“Начальнік міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля Мікалай Кавалёў паведаміў, што ў міліцыі адсутнічае рашэнне гарвыканкама, якое абавязвае іх ахоўваць мітынгоўцаў, а галоўны ўрач гарадской паліклінікі Людміла Рыжова пайшла далей – аказваецца, у асенне-зімовы перыяд карэты хуткай дапамогі загружаныя настолькі, што яны не ў стане аказваць медыцынскую дапамогу жадаючым памітынгаваць”, - распавядае В. Сякерка.

Актывіст абураецца, што “пагаршае сітуацыю той факт, што з сённяшняга дня абавязак заключаць такія дамовы набывае сілу закона, які выканаць на практыцы немагчыма. Такая сітуацыя і ў далейшым кожны раз будзе парушаць правы грамадзян на правядзенне мірных сходаў грамадзянаў”.

Нагадаем, прадстаўляючы новы законапраект ў верхняй палаце, міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў заявіў, што ён накіраваны "на забеспячэнне бяспекі не асобнай групы людзей, а ўсяго грамадства". Пры распрацоўцы законапраекта вывучалася аналагічнае міжнароднае заканадаўства і беларускі закон "найбольш дэмакратычны ў параўнанні з дзеючымі ў развітых дэмакратычных краінах", сцвярджаў Куляшоў.

Абноўлены закон аб масавых мерапрыемствах істотна робіць больш жорсткімі правілы іх правядзення. Арганізацыя любога збору грамадзян з гэтага часу павінна быць санкцыянаваная ўладамі - гэта датычыцца і флэшмобаў, і збору грамадзян, арганізаванага з выкарыстаннем інтэрнэту. Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары не маюць права абвяшчаць, у тым ліку ў інтэрнэце, пра дату, час і месца яго правядзення.

Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такога мерапрыемства на працягу года з моманту накладання адміністратыўнага спагнання. Арганізатары ўсіх масавых мерапрыемстваў, акрамя тых, што праводзяцца дзяржаўнымі органамі, з гэтага часу павінны плаціць за ахову грамадскага парадку пры іх правядзенні.
 
Істотна пашыраюцца правы супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Яны маюць права быць у грамадзянскай вопратцы, агароджваць тэрыторыю з удзельнікамі санкцыянаванага мерапрыемства, даглядаць грамадзян, весці фота-і відэаздымку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international