У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

2011 2011-11-28T14:08:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўныя пратаколы, складзеныя супрацоўнікамі міліцыі на ўдзельнікаў Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка.

Жыхара Гомеля Валерыя Хамутоўскага суддзя Віталь Козыраў прызнаў вінаватым у парушэнні артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у памеры 5-ці базавых велічыняў (175 тысяч рублёў).

Суддзя Ілля Свірыдаў разгледзеў адміністратыўныя справы Іллі Міронава і Васіля Такарэнкі. На судовым паседжанні былі прадэманстраваны відэаматэрыялы, знятыя падчас Народнага сходу. Іллю Міронава суддзя пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічыняў, а Васіля Такарэнку – 30 базавых велічыняў (1,050 мільёна рублёў). Прычым Васіль Такарэнка хадайнічаў аб адводзе суддзі на той падставе, што той не валодае беларускай мовай, аднак хадайніцтва было адхілена. Ілля Свірыдаў адхіленне хадайніцтва аргументаваў тым, што Васіль Такарэнка, калі зачытваў вытрымкі з Канстытуцыі, рабіў гэта на рускай мове, таму суддзя прыйшоў да высновы, што ён ведае і разумее рускую мову. «Але я ведаю і нідэрландскую мову, і ангельскую. Тым не менш, вы, як суддзя, павінны валодаць беларускай мовай», - адзначыў Васіль Такарэнка.

Суддзя Яраслаў Парэмскі прызнаў вінаватай у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства Ксенію Яраслаўцаву, дзяўчына атрымала штраф у памеры 20 базавых велічыняў.

Таксама 28 лістапада суд будзе разглядаць адміністратыўныя пратаколы, складзеныя на Дзмітрыя Карашкова. На маладога чалавека склалі два пратаколы – за ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка і 12 лістапада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international