Міжнародны ПЭН-клюб асудзіў прысуд Бяляцкаму

2011 2011-11-28T13:36:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт Міжнароднага ПЭН-клюбу “Пісьменьнікі ў няволі” асудзіў турэмны вырак Алесю Бяляцкаму.

У паведамленьні гаворыцца:

“24 лістапада 2011 праваабаронца, пісьменьнік і сябар Беларускага ПЭН-Цэнтру Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Абвінавачаньне, якое грунтавалася на тым, што Бяляцкі выкарыстоўваў асабістыя банкаўскія рахункі на атрыманьне фінансаваньня яго праваабарончай арганізацыі “Вясна”, у дакладзе Эўрапейскага Зьвязу... было названае "палітычна матываваным".

Камітэт Міжнароднага ПЭН-клюбу “Пісьменьнікі ў няволі” асуджае такі турэмны вырак Бяляцкаму, паколькі фінансаваньне атрымлівалася ім на праваабарончую дзейнасьць, і заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызваленьня”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international