Інтэрнэт вырашана адключыць

2011 2011-11-28T12:28:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арыгінальны спосаб процідзеяння доступу жыхароў да апазіцыйных сайтаў вынайшлі ў Талачынскім раёне.

У пасёлку Коханава з 1 лютага будзе ліквідаваны пункт калектыўнага карыстання Інтэрнэтам. Падобным рашэннем чыноўнікі, па сутнасці, пазбаўляюць доступу ў сетку жыхароў пасёлка, якія не маюць кампутараў. Паводле афіцыйнага паведамлення пункт зачыняецца «з мэтай паляпшэння фінансавага стану прадпрыемства, забеспячэння станоўчай рэнтабельнай працы, а таксама ў сувязі з эканамічнай немэтазгоднасцю функцыянавання» падобных нерэнтабельных аб'ектаў.

Рашэнне аб ліквідацыі пункта калектыўнага карыстання Інтэрнэтам, прынятае чыноўнікамі электрасувязі, аўтаматычна вядзе да парушэння сацыяльных стандартаў, што прад'яўляюцца да аграгарадку, а Коханава такі статус мае. Яго пасёлку надаў Талачынскі раённы Савет дэпутатаў. Акрамя таго, пытанні сацыяльнага развіцця гарадскога пасёлка знаходзяцца ў выключнай кампетэнцыі пасялковага Савета дэпутатаў.

Грамадскі актывіст Мікалай Петрушэнка з гэтай нагоды ўнёс запіс у кнігу заўваг і прапаноў: «Перш чым зачыніць ПКК і тым самым перакрыць доступ жыхароў да папулярных сайтаў, прапаную вывучыць закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні і вынесці гэтае пытанне на сесію Каханоўскага пассавета».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international