Сяргей Каваленка адпушчаны дадому, суд над ім - 5 сьнежня

2011 2011-11-28T09:48:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Высьветліўся лёс актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. 25 лістапада ён усё-такі паўстаў перад судом. У Першамайскім судзе Віцебску Сяргей Каваленка заявіў хадайніцтва аб прыцягненьні да працэсу адваката. Суд задаволіў хадайніцтва і перанёс разьбіральніцтва па справе на 5 сьнежня. Самога Каваленку да наступнага судовага паседжаньня адпусьцілі дахаты.

Сяргей Каваленка абвінавачваецца ў брыдкаслоўі. Напярэдадні ўвечары міліцыянты вывалаклі яго з дому і адвезьлі ў Першамайскі РАУС для складаньня пратаколу, а пасьля - у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзё ён правёў ноч. Цягам доўгага часу блізкія Каваленкі не маглі даведацца ад кампэтэнтных ворганаў выразных зьвестак наконт месцазнаходжаньня актывіста і даты суду над ім.

“За правы чалавека”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international