Магілёўскай суполцы прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ўправа юстыцыі Магілеўскага гарвыканкаму чарговы раз адмовіла ў рэгістрацыі

2006 2006-07-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У афіцыйным адказе гаворыцца, што прафсаюз не ўзгадніў юрыдычнага адрасу з уласьнікам.
Юрыст суполкі Алена Еськава зазначае, што беларускае заканадаўства не патрабуе дадатковых дакумэнтаў для пацьвярджэньня наяўнасьці юрыдычнага адрасу. Адзіным такім дакумэнтам зьяўляецца дамова з уласьнікам. З нас папросту зьдзекуюцца, заявіла спадарыня Еськава.
Кіраўніца прафсаюзнай суполкі Галіна Лісіцына, зазначае, што мясцовая ўлада, відаць, ужо пастанавіла, што суполкі ў Магілёве ня будзе, але з гэтым ня згодныя ейныя сябры. Днямі адбыўся прафсаюзны сход, на якім ізноў была створаная гарадзкая арганізацыя. Пакет дакумэнтаў разам з даведкай пра ўзгадненьне юрыдычнага адрасу неўзабаве будзе пададзены ў гарвыканкам.
Тым часам, дзеля прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў незалежнага прафсаюзу ў Магілёве ягоны актыў плянуе 25 ліпеня правесьці пікет, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international