За адмову ад падпіскі пагражаюць звальннямі

2011 2011-11-25T17:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прымусовая падпіска на дзяржвыданні – правераны спосаб падвышэння накладаў газет. Гэты спосаб выкарыстоўваецца і падчас бягучай падпісной кампаніі па ўсіх рэгіёнах краіны.  

- Методыка і на чарговы 2012 год ніколькі не змянілася, - кажа работнік Брэсцкага вагонна-рамонтнага дэпо. – Спачатку рабочыя дэпо аднагалосна  адмовіліся падпісвацца на газету “Чыгуначнік Беларусі”.  Але начальства ў арсенале мае дзейсны рычаг - кантракт. Яны нагадалі “адказнікам”, што іх працоўныя кантракты заканчваюцца ў сакавіку 2012 года. Жадаючых на іх месцы будзе шмат. І рабочыя адступілі.

Па словах работніка, у мінулым годзе таксама прымушалі падпісвацца, але кошт газеты на паўгады быў 48 тысяч, на паўгады 2012 года – 100 тысяч. А калі з сям’і двое-трое працуць на чыгунцы, то столькі ж у сям’ю ідзе “Чыгуначніка Беларусі”. Затое Брэсцкае вагоннае дэпо займае першае месца па падпісцы.

Такім чынам робяцца самымі масавымі не толькі “Чыгуначнік Беларусі”, але іншых дзяржаўных СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international