Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы і затрымалі на трое сутак

2011 2011-11-25T17:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Як паведаміла жонка актывіста, яго затрымалі ўвечары 24 лістапада, забралі з дому ў Першамайскі РАУС.  25 лістапада мусіў адбыцца суд, але яго з невядомай прычыны перанеслі на 28 лістапада.  Да гэтага часу Сяргея Каваленку змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Алена Каваленка мяркуе, што праблема паўстала пасля наведання інспекцыі па выкананні пакаранняў. Сябар КХП БНФ адбывае тэрмін умоўнага пакарання за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 года. Шточацвер ён мусіць адзначацца ў інспекцыі, і апошні раз яму сказалі, што змяняюць рэжым: раней ён мусіў знаходзіцца ў хаце з 21-ай гадзіне, а цяпер – не пазней як у 19.30.

“Гэта відавочны ціск. У нас двое дзяцей, дачцэ няма году, а старэйшага сына ўвечары трэба вадзіць на спартовыя заняткі, і раней гэта рабіў Сяргей. Цяпер яму не дазваляюць і гэтага. Сяргей адмовіўся падпісаць дакумент пра змену рэжыму, і гэта расцэнена як адміністрацыйнае парушэнне”, -- распавяла жонка актывіста.

На Сяргея Каваленку склалі пратакол з анецэнзурную лаянку, і 24-га лістапада дадому ён не вярнуўся. 25-га мусіў адбыцца суд, але яго перанеслі на 28-га лістапада. З чым звязана такая адтэрміноўка, жонка не ведае. Раней Сяргея Каваленку прэвентыўна затрымлівалі на час якіх-небудзь значных грамадзкіх падзеяў – да прыкладу, народных сходаў 8 кастрычніка і 12 лістапада. Гэтыя дні віцебскі актывіст мусіў праводзіць пад наглядам у інспекцыі па выкананні пакаранняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international