Скарга Віктара Сырыцы будзе разглядацца 1 снежня

2011 2011-11-25T17:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syrycya-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада Віктар Сырыца атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за подпісам старшыні суда М.А.Кміты, у якім паведамляецца, што ягоная скарга на рашэнне дадзенага суда будзе разглядацца 1 снежня ў памяшканні Брэсцкага абласнога суда па адрасу: г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, д.41. Пачатак суда а 11 гадзіне.

Раней мы паведамлялі, што 11 лістапада суддзя Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Станіслаў Півавар аштрафаваў старшыню гарадской арганізацыі “Руха “За свабоду” Віктара Сырыцу на 875 000 рублёў за арганізацыю і правядзенне ў Баранавічах 8 кастрычніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

- Я не лічу сябе вінаватым, бо гэтая пастанова – незаконная. Мы дзейнічалі паводле закону “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, стварылі аргкамітэт, сабралі неабходную колькасьць подпісаў – ад 25 да 30 % пры неабходных 10. Прадстаўнікі міліцыі і суддзі бачылі гэтыя подпісы грамадзян. Запрасілі кіраўніцтва гораду, правялі мясцовы сход 8 кастрычніка і 12 лістапада. Таму я буду патрабаваць, каб Брэсцкі абласны суд прыняў рашэнне на маю карысьць,- паведаміў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international