Мэрыя Парыжу запатрабавала безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-25T23:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paris-25.11.2011j.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік мэра Парыжу па міжнародных справах П\'ер Шапіра ў дэманстрацыі ля будынку беларускай амбасады

Намеснік мэра Парыжу па міжнародных справах П\'ер Шапіра ў дэманстрацыі ля будынку беларускай амбасады

Мэр Парыжу Бертран Дэланоэ 25 лістапад распаўсюдзіў камюніке з заклікам беларускіх уладаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў. Намеснік мэра па міжнародных справах П'ер Шапіра прыняў удзел у дэманстрацыі ля будынка беларускай амбасады.

“З абурэннем і крайняй занепакоенасцю даведаўся я сёння пра прысуд да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і прэзідэнта праваабарончага цэнтра "Вясна" у Беларусі.

Алесь Бяляцкі бяспынна змагаўся за правы чалавека, нягледзячы на ​​навіслыя над ім пагрозы. Арыштаваны ў жніўні гэтага года праваабаронца, які абвінавачваецца ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах" - чарговая ахвяра дзяржаўнай дэзінфармацыі, нароўні з іншымі вязнямі сумлення ў Беларусі. П'ер Шапіра, мой намеснік па міжнародных справах, еўрапейскай і франкафонскай палітыцы, далучыўся сёння да дэманстрацыі перад Амбасадай Беларусі, каб выказаць сваё абурэнне побач з Суэр Белхасен, Прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека.

Ад імя горада Парыжа, глыбока адданага справе правоў чалавека і асноўных свабодаў, я заклікаю беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў”
, - гаворыцца ў камюніке мэра Бертрана Дэланоэ.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international