Беларускія прадпрымальнікі ініцыявалі кампанію "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" і прынялі праграму першачарговых дзеяньняў

2006 2006-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 ліпеня ў Менску адбылася нарада прадпрымальнікаў, якія выступаюць за актыўны ўдзел прадстаўнікоў дробнага бізнэсу ў палітычным жыцьці краіны. Яны ініцыявалі кампанію "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" і прынялі праграму першачарговых дзеяньняў.
Удзельнікі нарады адзначылі, што дробныя бізнэсоўцы складаюць значную частку беларускага грамадзтва. Менскі прадпрымальнік Віктар Калей пракаментаваў Радыё Свабодзе: "Мы  кляса грамадзтва. Мы больш шматлікія, чым рабочыя. Мы больш шматлікія, чым інтэлігенцыя. 70 працэнтаў нашай клясы маюць сярэднюю, спэцыяльную і вышэйшую адукацыю. Гэта людзі, якія ня сьпіліся, працалюбныя і вынаходлівыя. Але мы з пазыцыі прэзыдэнта  "вшивые блохи".
Паводле выступоўцаў, цяперашняя ўлада нэгатыўна ставіцца да ўдзелу прадпрымальнікаў у палітычным жыцьці краіны. Такая пазыцыя, як прагучала на нарадзе, супярэчыць інтарэсам дробнага бізнэсу. Таму многія яго прадстаўнікі самастойна ўдзельнічаюць у палітычных акцыях. Удзельнікі нарады выказаліся за каардынацыю гэтай дзейнасьці. Яны ўхвалілі праграму першачарговых дзеяньняў  у прыватнасьці, вырашана падрыхтаваць нацыянальную кампанію "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва". Прадпрымальнікі падтрымалі таксама ідэю актыўнага ўдзелу ў мясцовых выбарах 2007 году.
Актывіст АГП і прадпрымальнік Віктар Гарбачоў патлумачыў: "Ва ўсёй Беларусі няма ніводнага прадпрымальніка, які б знаходзіўся ў саветах. Нас выкарыстоўвае ўлада, з нас бяруць вялізныя сумы грошай у выглядзе падаткаў, штрафаў і г.д. І ў той жа час яны баяцца нас падпускаць да гэтай улады".
Як прагучала на нарадзе, балятавацца ў мясцовыя саветы ўжо вырашылі многія актывісты прадпрымальніцкага руху. У прыватнасьці, пра намер стаць дэпутатам у мястэчку Крывічы, што на Вялейшчыне, заявіў на нарадзе бізнэсовец Аляксандар Таўстыка: "Хачу балятавацца ў сваім пасёлку Крывічы, дзе я нарадзіўся, дзе я ведаю кожнага пасяленца, ведаю іх думкі. Прапанавалі гэта мне мае настаўнікі, якія бачаць маё стаўленьне да сямі, бацькоў, маці, бачаць, што я дапамагаю аднавяскоўцам".
Падчас нарады менскія прадпрымальнікі стварылі адмысловую групу, якая будзе каардынаваць удзел дробных бізнэсоўцаў у кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" ды ў іншых мерапрыемствах праграмы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international