Прадстаўнікі трэцяга сектару абвесьцілі пра кампанію за вызваленьне Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-25T14:55:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialacki_poster.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прысуд вядомаму праваабаронцу й грамадзкаму дзеячу, старшыню ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэньне й асуджэньне сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі. З гэтай нагоды была прынятая адмысловая Заява з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня праваабаронцы й заклікам да калегаў, грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці выступіць у падтрымку Бяляцкага й далучыцца да кампаніі за яго вызваленьне.

Заяву падпісалі 47 грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, у шэрагі якіх ўваходзяць тысячы актывістаў па ўсёй Беларусі.

Прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці выказалі  рашучае абурэньне вынесеным праваабронцу прысудам і адзначылі, што распачынаньне крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, наступнае яе вядзеньне й вынясеньне прысуду мелі неправавы характар, а прысуд носіць незаконны характар. 

Падпісанты заявы перакананыя, што крымінальная справа супраць Бяляцкага ня мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску й рэпрэсіяў супраць праваабаронцы, яго калегаў з цэнтру “Вясна”  і ўсяго праваабарончага руху краіны ў прыватнасьці.

У заяве таксама ўказваецца на шэраг парушэньняў працэсуальнага заканадаўства, якія стала прысутнічалі падчас сьледства й судовага разьбіральніцтва.

Паводле прадстаўнікоў арганізацыяў і ініцыятываў трэцяга сэктару, хуткім часам у Інтэрнэце зьявіцца ан-ляйн пэтыцыя й кожны асобны неабыякавы чалавек зможа далучыцца да кампаніі за вызваленьне Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international