Human Rights Watch: Прысуд Бяляцкаму – “удар па верхавенстве закону”

2011 2011-11-25T12:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/human-rights-watch.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Human Rights Watch

Human Rights Watch

“Прысуд, вынесены беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў 24 лістапада 2011 года, з’яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

“Прысуд Алесю Бяляцкаму — ганебны прыклад парушэння незалежнасці судовай улады дзеля палітычных мэтаў”, — кажа дырэктар аддзелу Human Rights Watch па Еўропе і Сярэдняй Азіі Х’ю Вільямсан. — “Калі паглядзець глыбей, гэты суд не мае ніякага дачынення да ўхілення ад выплаты падаткаў, а наўпрост звязаны з жаданнем беларускіх уладаў прымусіць замаўчаць чалавека, які цягам гадоў адважваўся дапамагаць ахвярам парушэнняў правоў чалавека”.

“Суд над Алесем Бяляцкім быў фарсам з прадказальным вынікам, заснаваным на палітычна матываваных абвінавачваннях, мэтай якога было пасадзіць у турму нязломнага крытыка ўлады, а не шчырае жаданне кіравацца падаткавым заканадаўствам”, — адзначыў сп. Вільямсан. — “Гэта найніжэйшая кропка ў гісторыі беларускага праваабарончага руху”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства