Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікетаў у падтрымку палітвязняў

2011 2011-11-25T11:46:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Нагодай да звароту ў суд Ленінскага раёна Брэста было рашэнне мясцовага гарвыканкаму адмовіць у правядзенні пяці пікетаў на пачатку кастрычніка з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы пераследу прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, утрымання іх у месцах зняволення і выкарыстання супраць апанентаў цяперашняй улады катаванняў.

 

24 лістапада суддзя Ала Вінаградава вынесла рашэнне, з якога вынікае, што Брэсцкі гарвыканкам на законных падставах забараніў гэтыя пікеты, бо яны планаваліся ў месцах, дзе ладзіць масавыя мерапрыемствы нібыта не дазволена. Акрамя таго, арганізатары пікетаў не прадставілі ў гарвыканкам дамовы з органамі унутраных справаў, аховы здароўя і камунальнымі службамі для “абслугоўвання” сваіх акцый. Суд палічыў гэта таксама важным аргументам, каб мясцовыя ўлады не далі дазвол на  правядзенне пікетаў.   

 

У той жа час судддзя пакінула без увагі пярэчанне аднаго з заяўнікоў Віктара Чайкоўскага, які спрабаваў давесці, што ў цэнтры горада вельмі часта ладзяцца разнастайныя масавыя мерапрыемствы і ніякіх перашкод з боку яны не выклікаюць, бо ініцыянаваныя дзяржаўнымі ўстановамі. Такім чынам, лічыць Віктар Чайкоўскі, брэсцкія улады займаюцца дыскрымінацыяй, парушаюць Канстытуцыю і міжнародныя пагадненні, калі ў адных выпадах дазваляюць праводзіць акцыі, а ў іншых - не.

 

Аўтары скаргі маюць намер абскардзіць рашэнне суда першай інстанцыі ў гэтай справе ў Брэсцкім абласным судзе.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international