Грамадскага актывіста Рыгора Грыка выклікаюць у пракуратуру

2011 2011-11-25T11:41:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gruk-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 24 лістапада атрымаў позву, у якой паведамляецца, што яго ўжо другі раз запрашаюць для размовы ў гарадскую пракуратуру адносна яго ўдзелу ў мясцовым сходзе 8 кастрычніка.

- На мяне ў гарадской міліцыі ўжо склалі адзін пратакол апытання, праўда, з вялікімі парушэннямі. Я ўласнаручна адзначыў, што лісты не былі пранумараваны, што мне не патлумачылі мае правы, што пратакол напісаны так незразумела, што там нічога немагчыма прачытаць. Думаю, што міліцыя хоча скласці на мяне пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а пракуратура робіць выгляд, што ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў, - патлумачыў Рыгор Грык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства