У Асіповічах вучань-пратэстант сутыкнуўся з негатыўным стаўленьнем дырэктара школы і амаль усяго настаўніцкага калектыву.

2003 2003-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У практыцы па абароне правоў веруючых за апошні перыяд выразна акрэслілася некалькі накірункаў. Першы накірунак вынікае з прыняцця новага закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”. – гэта пытанні дазволу на сабранні, ажыццяўлення статутнай дзейнасці рэлігійных арганізацый і іх рэгістрацыі. Наступнае – гэта прапаганда ў дзяржаўных смі і яе наступствы. Вынікам такой антыпратэстанскай прапаганды можна лічыць сітуацыю, якая склалася ў школе № 2 г. Асіповічы, Магілёўскай вобласці.

Вучань гэтай школы Юры Дзіндзюк разам з маці і братам пераехаў сюды з Малдовы летам 2002 г., пасля смерці бацькі. “Але калі ў школе даведаліся, што веруючы, з мяне пачалі здзеквацца, як настаўнікі так і вучні,”– піша Ю. Дзіндзюк ў сваім лісце. Гэты ліст вучань 9 “Г” класса накіраваў пастару мясцовай царквы, у якой ён наведвае нядзельную школу.

Дырэктар школы Самусевіч Раіса Мікалаеўна пагражае вучню-старшакласніку і не прадпрымае нічога, каб вырашыць канфліктную сітуацыю. Больш таго, як піша Ю.Дзіндзюк, “яна кажа, што “ты сам вінаваты, ты правакуеш вучняў тым, што носіш значак “I love Jesus”, і тым, што кажаш пра Бога і верыш у яго.” З такой пазіцыі дырэктара вынікае негатыўнае стаўленне з боку амаль усяго настаўніцкага калектыва школы, абразы з боку настаўніка па фізвыхаванню, не кажучы ўжо пра дзяцей. “Цябе ў царкве загіпнатызавалі, калі б была мая воля, то я б цябе і ўсю тваю сям’ю засудзіла,”– кажа дырэктар школы.

Калі раней яго толькі прыніжалі, кідалі ў яго смецце, пагражалі і г.д., то зараз, як кажа Юра, аднакласнікі некалькі разоў чакалі яго ў прыбіральні каб пабіць, на што ён паклікаў у школу старэйшага брата “каб ён разабраўся”. “Я думаю, што такія адносіны і такія меркаванні складваюцца з аднаго боку з-за прапаганды, з іншага боку – таму,што няма нармальнай інфармацыі, якая фармавала б станоўчае ўяўленне пра веруючых і іх рэлігійныя пачуцці. У што б чалавек не верыў – гэта яго права і гэта права трэба паважаць.Ніхто не можа прыніжаць яго за гэта,” – кажа юрыст Дзіна Шаўцова.

Юрысты раяць у гэтай сітуацыі звярнуцца ў пракуратуру і упраўленне адукацыі, пажадана не Асіповіцкае, а ў абласное, гомельскае. Старае пакаленне веруючых запалоханае яшчэ савецкім часам з большага прывыкла да такіх сітуацый і не звяртае на іх ўвагі. Але не гледзячы на гэты правы веруючых парушаюцца і маладыя, відаць, не хочуць з гэтым мірыцца.

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international