Libereco пачынае акцыю фота-петыцый у падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-25T11:03:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/libereco_petition_bialiatski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя Libereco-Partnership for Human Rights асудзіла вынясенне прысуду старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Сумесна з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Libereco патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы і асуджаны выключна па палітычных матывах.

Libereco запускае акцыю фота-петыцый на старонцы We all are Ales у сацыяльнай сетцы Facebook і заклікае ўсіх падтрымаць патрабаванне вызваліць Алеся Бяляцкага, заладаваўшы ўласнае фота.

Катрын Герынг-Экардт, віцэ-прэзідэнт Бундэстага Германіі, узяла на сябе апякунства над Алесем Бяляцкім і прадставіла першую фота-петыцыю.

Ларс Бюнгер, старшыня Libereco, заявіў:

"Дыктатарскі рэжым Лукашэнкі не адступае ад палітыкі рэпрэсій у спробах фізічна і псіхалагічна знішчыць усіх крытыкаў. У дваццаць першым стагоддзі няма месца для рэжыму, які пераследуе і душыць свой народ. Урадам і парламентарыям у ЕС зараз прыйдзецца розным чынам рэагаваць, прыкметна абвастрыць існуючыя санкцыі супраць апошняй дыктатуры ў Еўропе і больш эфектыўна дапамагаць рэпрэсаванай беларускай грамадзянскай супольнасці. Перш за ўсё, трэба разгледзець пытанне аб падаўжэнні забароны на ўезд усіх дэпутатаў абедзвюх палат беларускага парламента і міністра замежных спраў Беларусі. Гандлёвыя адносіны паміж ЕС і Беларуссю, якія дапамагаюць падтрымліваць рэжым Лукашэнкі і тым самым падтрымліваюць працяглыя парушэнні правоў чалавека, таксама павінны быць перагледжаныя ў якасці магчымай вобласці санкцый. Наша салідарнасць накіравана Алесю Бяляцкаму, яго сваякам і сябрам і ўсім іншым палітычным зняволеным у Беларусі. Мы і надалей будзем прыкладаць намаганні дзеля іх свабоды, якая таксама з'яўляецца і нашай ".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international