Amnesty International: “Прысуд беларускаму актывісту “палітычна матываваны”

2011 2011-11-24T23:32:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць вядомага праваабаронцу, асуджанага па палітычна матываваных фінансавых абвінавачваннях”, — заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у распаўсюджанай сёння адмысловай заяве.

 

“Вясна” займаецца маніторынгам праваабарончай сітуацыі ў Беларусі з 1996 года, а таксама аказвае дапамогу актывістам апазіцыі, затрыманым пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стала пагаршаецца пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Лідэры апазіцыі былі затрыманыя, сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем і асуджаныя ў выніку несправядлівых судоў. Праз крытыку ўладаў НДА, актывісты грамадзянскай супольнасці і журналісты сутыкаюцца з няспынным пераследам. Пры гэтым “Вясна” і яе супрацоўнікі сталі ахвярамі усё большага ціску з боку ўладаў”, — нагадвае Amnesty International.

 

“Сённяшні прысуд Алесю Бяляцкаму з'яўляецца трывожным знакам кампаніі помсты, якая вядзецца з боку ўладаў Беларусі супраць праваабаронцаў”, — кажа намеснік дырэктара Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Далхуісен. — “Абвінавачванні былі відавочна палітычна матываванымі, і яго не мусілі арыштоўваць або судзіць. Алесь Бяляцкі з’яўляецца вязнем сумлення і павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены”.

 

“Працэсуальныя парушэнні падчас суда ўключалі допыт сведак аб праваабарончай дзейнасці Бяляцкага, а таксама іх ўласнай працы па абароне правоў чалавека. У сваім апошнім слове Бяляцкі заявіў, што суд над ім, а таксама пераслед праваабаронцаў супярэчаць Канстытуцыі краіны і яе міжнародным абавязацельствам.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі дзейнічаюць ў варожым асяроддзі. Яны сутыкаюцца з перашкодамі пры спробе зарэгістравацца, а пачынаючы з снежня 2005 года любая дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі лічыцца крымінальным злачынствам. У кастрычніку гэтага года заканадаўства зрабілі яшчэ больш жорсткім з мэтай перашкоды захоўвання недзяржаўнымі арганізацыямі сродкаў у банках і іншых фінансавых установах на тэрыторыі замежных дзяржаваў”, — гаворыцца ў заяве.

 

“Беларускія ўлады прымусілі шматлікія НДА працаваць з фінансамі па-за межамі краіны, спрабуючы абмежаваць іх законную праваабарончую дзейнасць і свабоду выказвання меркаванняў”, — кажа Джон Далхуісен.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international