Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

2011 2011-11-24T17:47:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padaliak.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 24 лістапада, у магілёўскім судзе разглядалася справа бабруйскага актывіста Моладзі БНФ Андрэя Падаляка. Нагадаем, што маладога чалавека міліцыянты затрымалі позна вечарам нібыта за нецэнзурную лаянку і потым здзекваліся з яго ў аддзяленні. 

Суддзя Ленінскага суда Магілёва Станіслаў Шандаровіч прысудзіў Андрэю Падаляку 15 базавых штрафа па артыкулу 17.1 КаАП – “дробнае хуліганства”.

- Мяне асудзілі за хуліганства, але на самой справе я лічу, што асудзілі за беларускую мову, - расказаў пасля суда Андрэй Падаляк. – Суддзю не зацікавіў той факт, што міліцыянты здекваліся з мяне ў аддзяленні, ён зусім ніяк не адрэагаваў на гэта. На судзе даводзілі, што я лаяўся, махаў рукамі, чым прыцягваў да сябе ўвагу мінакоў. Але ў пратаколе, які склалі міліцыянты, было напісана, што я мацюкаўся толькі ў іх адрас, і толькі пасля іх з’яўлення. Такім чынам, відавочнае несупадзенне, але і яно не засмуціла Станіслава Шандаровіча!

У бліжэйшы час Андрэй Падаляк збіраецца абскарджваць рашэнне суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international